Адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту

Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту адзначаецца 27 студзеня, у гадавіну вызвалення нацысцкага лагера знішчэння Аўшвіц-Біркенаў. Гэты дзень, заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН у 2005 годзе, закліканы ўшанаваць памяць яўрэйскіх ахвяр,забітых падчас Другой сусветнай вайны, а таксама людзей іншых нацыянальнасцей, чый лёс быў прадвызначаны нацызмам.

► Па-беларуску ► In English ● Latviski ► Po polsku ► На русском ► Українською

У знак гэтай падзеі Еўрапейская сетка памяці і салідарнасці (European Network Remembrance and Solidarity, ENRS) штогод праводзіць шэраг ініцыятыў, накіраваных на павышэнне дасведчанасці пра Халакост і ўсведамленне яго наступстваў.

Аўшвіц-Біркенаў каля польскага мястэчка Асвенцім быў найбуйнейшым быў найбуйнейшым нацысцкім канцэнтрацыйным лагерам і цэнтрам знішчэння. У перыяд з 1940 па 1945 гады ў ім было забіта каля мільёна яўрэяў і сто тысяч чалавек іншых нацыянальнасцей, у асноўным палякаў, цыган і савецкіх ваеннапалонных. Метадычнае знішчэнне ў лагеры працягвалася да канца яго функцыянавання. 18 студзеня 1945 года, за некалькі дзён да ўступлення Чырвонай арміі ў Асвенцым, быў аддадзены загад пра эвакуацыю: каля 60 000 зняволеных былі вымушаныя адправіцца ў знясільваючы марш смерці, у якім загінула каля 15 000 чалавек.

Аўшвіц — сімвал Халакосту, але гэтае беспрэцэдэнтнае злачынства супраць чалавецтва адбывалася ўсюды, дзе Трэці рэйх распаўсюджваў свой уплыў. У выніку Халакосту загінула каля 6 мільёнаў яўрэяў, палова з якіх сталі ахвярамі канцэнтрацыйных лагераў і лагераў знішчэння.

У духу адказнасці за сучаснасць і клопату пра будучыню Еўрапейская сетка памяці і салідарнасці штогод бярэ ўдзел у памятных падзеях, прысвечаных Дню памяці ахвяр Халакосту. Сёлета мы запланавалі інфармацыйную кампанію на нашых каналах у сацыяльных сетках і электронных СМІ, каб распаўсюдзіць інфармацыю пра Халакост. Цягам кампаніі, якая працягнецца з 17 па 31 студзеня, мы прадставім інфармацыйныя, адукацыйныя і навуковыя матэрыялы:

Больш падрабязную інфармацыю пра кампанію Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту ў гэтым годзе можна знайсці тут.

  • Еўрапейская сетка «Памяць і салідарнасць» — гэта міжнародная ініцыятыва па даследаванні, дакументаванні і распаўсюджанні ведаў пра еўрапейскую гісторыю XX стагоддзя і спосабы яе ўвекавечвання, з асаблівай увагай да перыяду дыктатур, войн і народнага супраціву прыгнёту. Краінамі-чальцамі Сеткі з'яўляюцца Польшча, Германія, Венгрыя, Славакія і Румынія, а Албанія, Аўстрыя, Чэхія, Латвія, Грузія і Эстонія маюць статус чальцоў-назіральнікаў, прадстаўленых у кіраўнічых органах Сеткі.
Заметили ошибку? Сообщите нам о ней!

Пожалуйста, выделите в тексте соответствующий фрагмент и нажмите Ctrl+Enter.

Пожалуйста, выделите в тексте соответствующий фрагмент и нажмите Сообщить об ошибке.

По теме

Еще видео

Еще

Самое важное