У Дня Рыгі з'явіўся беларускі акцэнт

Сёлета беларуская дыяспара Латвіі ўпершыню ўзяла ўдзел у штогадовым Дні Рыгі, размясціўшы свой стэнд на Ратушнай плошчы у мінулую суботу.

На русском 

Для азнаямлення і папулярызацыі традыцыйнай беларускай народнай творчасці прайшлі  майстар-класы па вырабе “Выцінанкі” — мярэжаў, выразаных з паперы з дапамогай нажніц, i лялек-абярэгаў “Жаданніца”. Вялiкiм попытам наведвальнікаў карысталася майстэрня па жывапісе акрылам на шоперах. Кіравала ёй сучасная беларуская мастачка і ілюстратарка Вольга Якубоўская, вядомая па серыі «Коцiкі Свабоды». 

Цiкавасць гасцей выклікала настольная гульня на падабенства беларускіх і латышскіх слоў, аквагрым з узорамі беларускага нацыянальнага арнаменту.

Са сцэны на Ратушнай плошчы ад беларускай дыяспары горад павiншавалi беларускі рок-музыкант Лявон Вольскi і латышскі хор «Frachori». Прыемнай нечаканасцю было сумеснае выкананне нефармальнага гімна Беларусі "Тры чарапахі" і версіі «харавога гімна» Латвіі Saule, Pērkons, Daugava на беларускай мове як сімвалу падтрымкі Латвіяй Свабоднай Беларусі.

Заметили ошибку? Сообщите нам о ней!

Пожалуйста, выделите в тексте соответствующий фрагмент и нажмите Ctrl+Enter.

Пожалуйста, выделите в тексте соответствующий фрагмент и нажмите Сообщить об ошибке.

По теме

Еще видео

Еще

Самое важное