«Памятай. 23 жніўня» — міжнародная кампанія, прысвечаная памяці ахвяр таталітарных рэжымаў

23 жніўня адзначаецца Еўрапейскі дзень памяці ахвяр таталітарных рэжымаў, абвешчаны Еўрапарламентам у 2008 годзе. У гэты дзень 84 гады таму паміж нацысцкай Нямеччынай і Савецкім Саюзам быў падпісаны пакт Молатава-Рыбентропа, які адкрыў шлях да трагедыі Другой сусветнай вайны і яе наступстваў: канцлагераў, ГУЛАГАў, Халакосту, крэматорыяў і працоўных лагераў, затым доўгіх гадоў халоднай вайны і, для многіх, да далейшага прыгнёту. Каб данесці значэнне гэтых падзей да шырокай аўдыторыі, Еўрапейская Сетка Памяць і Салідарнасць з 2014 года праводзіць асветніцкую кампанію «Памятай. 23 жніўня».

Па-беларускуIn EnglishLatviskiPo polskuНа русскомУкраїнською 

Сёлета адзначаецца 15-я гадавіна Еўрапейскага дня памяці ахвяр таталітарных рэжымаў.

Ва ўмовах працяглай агрэсіі Расіі супраць Украіны 23 жніўня набывае асаблівую актуальнасць.

Драма вайны зноў разгортваецца, прыносячы новыя ахвяры сучаснага расійскага таталітарызму: у Бучы, Ірпені, Барадзянцы ці Марыупалі. Сёння, у эпоху дэзінфармацыі, асабліва важна распавесці пра еўрапейскую гісторыю XX стагоддзя максімальна празрыста, не патураючы хлусні.

Запушчаная ў 2019 годзе серыя ролікаў кампаніі «Памятай. 23 жніўня», куды ўвойдуць кароткаметражныя фільмы, якія распавядаюць пра ахвяры таталітарызму, чыя мужнасць і стойкасць перад тварам зла пакінулі незнікальны след у гісторыі XX стагоддзя. Відэаролікі прысвечаны дзеячам з Польшчы, Украіны, Румыніі, Эстоніі, Чэхаславакіі, Літвы, Латвіі і Венгрыі, у тым ліку:

  • Уладзіслаў Барташэўскі (1922–2015), польскі грамадскі дзеяч, гісторык і палітык, вязень канцлагера Асвенцім, салдат Арміі Краёвай, які неаднаразова знаходзіўся ў зняволенні па прысуду камуністычных улад,
  • Барыс Раманчанка (1926–2022), украінскі актывіст, які перажыў Халакост, ахвяра расійскай агрэсіі супраць Украіны,
  • Дойна Карнеа (1929–2018), румынская дысідэнтка, якая мела мужнасць публічна выступіць супраць крывавага кіравання камуністычнага дыктатара Мікалае Чаўшэску ў 1980-х гадах,
  • Іева Ласэ (1916–2002), латвійская перакладчыца і выкладчыца французскай мовы, якая двойчы трапляла ў турму за сваю дысідэнцкую дзейнасць,
  • Яан Крос (1920–2007), эстонскі паэт і пісьменнік, арыштаваны падчас нямецкай акупацыі Эстоніі, а затым зняволены ў турму НКУС і адпраўлены ў ГУЛАГ,
  • Казімеж Мацарскі (1907–1975), польскі журналіст, пісьменнік, салдат Арміі Краёвай, аўтар кнігі «Размовы з катам»,
  • Мілада Горакава (1901–1950), чэшскі палітык, прысуджаная да смерці ў сталінскі перыяд у Чэхаславакіі,
  • Юліяна Зархі, літоўка нямецка-яўрэйскага паходжання, якая перажыла абодва таталітарызмы,
  • Мала Зіметбаум, яўрэйка, і Эдэк Галіньскі, паляк, вязні канцлагера Аўшвіц,
  • Петэр Мансфельд, наймаладзейшая ахвяра венгерскіх рэпрэсій 1956 г.

Міжнародная кампанія ў СМІ і вонкавая кампанія ў цэнтрах еўрапейскіх сталіц будзе суправаджацца выпускам значка з лозунгам «Памятай. 23 жніўня». Штогод гэты сімвалічны знак памяці падштурхоўвае палітыкаў, журналістаў, мастакоў, грамадскіх дзеячаў і моладзь па ўсёй Еўропе да абмеркавання Другой сусветнай вайны і яе наступстваў. Нашэнне значка і размяшчэнне яго фатаграфіі ў інтэрнэце можа стаць выражэннем супольнай памяці пра ахвяраў таталітарных злачынстваў.

  • Больш падрабязную інфармацыю пра кампанію можна атрымаць на сайце ENRS.
  • Усе відэаматэрыялы таксама дасяжныя на YouTube-профілі ENRS.
  • Значкі можна атрымаць у музеях і мемарыяльных месцах па ўсёй Еўропе, улучна з Музеем акупацыі Латвіі (Latviešu strēlnieku laukums, 1, Рыга), іх таксама можна знасці ў сакратарыяце ESPS (Варшава, вул. Зельна, 37).
Заметили ошибку? Сообщите нам о ней!

Пожалуйста, выделите в тексте соответствующий фрагмент и нажмите Ctrl+Enter.

Пожалуйста, выделите в тексте соответствующий фрагмент и нажмите Сообщить об ошибке.

По теме

Еще видео

Еще

Самое важное