Фото: Па-беларуску

Па-беларуску

Беларусы Латвіі: «Свабода — вельмі вялікая ўніверсальная каштоўнасць». Частка II
Беларусы Латвіі: «Свабода — вельмі вялікая ўніверсальная каштоўнасць». Частка II
Аповеды беларускіх бежанцаў, якія прыехалі ў Латвію пасля падзеяў 2020 года ў Беларусі, глыбока кранаюць душу. Герой (імя яго змененае), які дзеліцца сваёй гісторыяй сёння, стаў сведкам таго, як сілавікі падчас пратэстаў забілі чалавека. Нягледзячы на ўсё перажытае, актывіст пачаў жыццё з чыстага аркуша і дасягнуў поспеху: асвоіў новую прэстыжную прафесію, стварыў сям’ю, працягвае вывучаць латышскую мову і ўдзельнічаць у жыцці беларускай дыяспары.
Калі самотнікі не самотныя. Рыжская гадавіна Рэвалюцыі 2020 у Беларусі
Калі самотнікі не самотныя. Рыжская гадавіна Рэвалюцыі 2020 у Беларусі
У трэція ўгодкі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года беларусы Латвіі, як і іншыя беларускія дыяспары па ўсім свеце, правялі «Дзень салідарнасці». Калона прайшла ў Рызе ад латвійскай Нацыянальнай бібліятэкі да Помніка Свабоды. Дата 9 жніўня змяніла на «да» і «пасля» жыццё і самой Беларусі, і дзясяткаў тысяч яе грамадзян, якія трапілі пад жорсткія рэпрэсіі. І як бы ні стараўся дыктатар «перагарнуць старонку» Рэвалюцыі, выбудаваўшы сваю ўласную прапагандысцкую рэальнасць, — дакладна не атрымаецца.
Беларусы Латвіі: Свабода — вельмі вялікая ўніверсальная каштоўнасць. Частка I
Беларусы Латвіі: Свабода — вельмі вялікая ўніверсальная каштоўнасць. Частка I
Сёння, слухаючы гісторыі сваіх суайчыннікаў — беларускіх бежанцаў, для якіх Латвія стала другім домам, я зразумела, што ганаруся знаёмствам з імі. Усе яны — неверагодна моцныя, смелыя і разумныя людзі. Цвет маёй нацыі. Беларусы расказваюць пра тое, як яны апынуліся тут, пра свой досвед жыцця ў новай краіне. А таксама пра грамадскую арганізацыю «Суполка», якую яны стварылі ў Латвіі, каб падтрымліваць адно аднаго і родную Беларусь, захоўваць сваю нацыянальную культуру. Так, імёны ўсіх суразмоўцаў змененыя, і не, фатаграфій не будзе: ва ўсіх у Беларусі сваякі.
Бітва моваў у Латвіі: захаваць нельга забараніць
Бітва моваў у Латвіі: захаваць нельга забараніць
Аднойчы, калі я, беларуская бежанка, ехала ў электрычцы з Рыгі ў Тукумс, які за два гады жыцця ў Латвіі стаў для мяне родным, да мяне ў вагоне падышла жанчына сталага веку. Яна, сціпла апранутая, з квяцістай хусткай на галаве, нагадала мне маю бабулю па бацьку родам з Варонежскай вобласці. Акурат. Яна падышла и паспрабавала штосьці спытаць у мяне... па-англійску! 
Paldies, Latvija. Як Латвія стала для беларускіх бежанцаў другім домам
Paldies, Latvija. Як Латвія стала для беларускіх бежанцаў другім домам
Маё жыццё пачалося з чыстага аркуша каля двух гадоў таму ў Тукумсе, які стаў настолькі мілы майму сэрцу, што цяпер я іначай як «сваім гарадком» яго не называю. Мяне прыняла як родную адна цудоўная, вялікая, дружная латышская сям’я.