«Памятай. 23 жніўня» — міжнародная кампанія памяці ахвяр таталітарных рэжымаў

23 жніўня ўшаноўваецца як Еўрапейскі дзень памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў, абвешчаны Еўрапейскім парламентам у 2008 годзе. У гэты дзень 85 гадоў таму паміж нацысцкай Германіяй і Савецкім Саюзам быў падпісаны пакт Молатава-Рыбентропа, які адкрыў шлях да трагедыі Другой сусветнай вайны і яе наступстваў: ваенных злачынстваў, рабскай працы, канцлагераў, Халакосту, этнічных чыстак і ГУЛАГаў, а затым — да доўгіх гадоў Халоднай вайны і для многіх — да далейшай няволі.

Па-беларускуIn EnglishLatviskiPo polskuНа русскомУкраїнською 

У дзясяты раз Еўрапейская сетка памяці і салідарнасці (ENRS) падкрэслівае важнасць гэтых гістарычных падзей і заклікае ўшанаваць ахвяраў таталітарызмаў праз міжнародную асветніцкую кампанію «Памятай. 23 жніўня».

Кароткаметражныя фільмы, прысвечаныя людзям, чыё жыццё было адзначана драматычным змаганнем з таталітарнымі сістэмамі, памятныя знакі, медыякампанія і вонкавая кампанія ў выбраных еўрапейскіх сталіцах, артыкулы пра сучасныя супярэчнасці вакол Пакта Молатава-Рыбентропа і «Гайд па ўшанаванні 23 жніўня» – гэта толькі некаторыя з мерапрыемстваў сёлетняй кампаніі. Яго кульмінацыяй стане адкрыццё мурала ў Варшаве, які заахвочвае да разваг і захавання жывых сведчанняў мінулага.

Героямі сёлетняй кампаніі сталі Ёган Трольман (1907–1944), нямецкі баксёр цыганскага паходжання, ахвяра нацысцкіх пераследаў, забіты лагерным капо, якога ён раней перамог на рынгу, і Эмілія Махалкова (1926–2017), чэшская жанчына цыганскага паходжання, якая перажыла Халакост, папулярызатарка цыганскай культуры.

У папярэднія гады ENRS прадстаўляў лёсы:

  • Уладзіслаў Барташэўскі (1922–2015), польскі грамадскі дзеяч, гісторык і палітык, вязень канцлагера Асвенцім, салдат Арміі Краёвай, які неаднаразова знаходзіўся ў зняволенні па прысуду камуністычных улад,
  • Барыс Раманчанка (1926–2022), украінскі актывіст, які перажыў Халакост, ахвяра расійскай агрэсіі супраць Украіны,
  • Дойна Карнеа (1929–2018), румынская дысідэнтка, якая мела мужнасць публічна выступіць супраць крывавага кіравання камуністычнага дыктатара Мікалае Чаўшэску ў 1980-х гадах,
  • Іева Ласэ (1916–2002), латвійская перакладчыца і выкладчыца французскай мовы, якая двойчы трапляла ў турму за сваю дысідэнцкую дзейнасць,
  • Яан Крос (1920–2007), эстонскі паэт і пісьменнік, арыштаваны падчас нямецкай акупацыі Эстоніі, а затым зняволены ў турму НКУС і адпраўлены ў ГУЛАГ,
  • Казімеж Мацарскі (1907–1975), польскі журналіст, пісьменнік, салдат Арміі Краёвай, аўтар кнігі «Размовы з катам»,
  • Мілада Горакава (1901–1950), чэшскі палітык, прысуджаная да смерці ў сталінскі перыяд у Чэхаславакіі,
  • Юліяна Зархі, літоўка нямецка-яўрэйскага паходжання, якая перажыла абодва таталітарызмы,
  • Мала Зіметбаум, яўрэйка, і Эдэк Галіньскі, паляк, вязні канцлагера Аўшвіц,
  • Петэр Мансфельд, наймаладзейшая ахвяра венгерскіх рэпрэсій 1956 г.

У межах ушанавання на сайце www.enrs.eu таксама будзе змешчаны тэкст прафесара Яна Рыдэля, які тлумачыць далёка ідучыя наступствы падзей жніўня 1939 г., а таксама даведнік з карыснай інфармацыяй пра ўшанаванне памяці 23 жніўня. У гэты ж дзень на сцяне будынка на вуліцы Ліповай, 5, недалёка ад бібліятэкі Варшаўскага ўніверсітэта, будзе адкрыты мурал Марціна Чаі — унікальная візуалізацыя памяці пакаленняў пра падзеі 85-гадовай даўніны і іх сляды ў нашай штодзённасці.

Плакаты з профілямі выбраных герояў з'явяцца ў цэнтрах еўрапейскіх сталіц, у тым ліку ў Варшаве, Вільні, Празе і Берліне. Міжнародная медыйная і вонкавая кампанія ў цэнтрах еўрапейскіх сталіц будзе суправаджацца значкам з надпісам «Памятай. 23 жніўня». Штогод гэты сімвалічны знак памяці заахвочвае палітыкаў, журналістаў, мастакоў, грамадскіх актывістаў і моладзь з усёй Еўропы да абмеркавання Другой сусветнай вайны і яе наступстваў. Значкі будуць распаўсюджвацца ў музеях і мемарыяльных месцах па ўсёй Еўропе, а таксама даступныя ў штаб-кватэры ENRS (вул. Зельна, 37, Варшава). Сімвалам супольнай памяці пра ахвяр таталітарных злачынстваў можа стаць прышпільванне значка або распаўсюд яго электроннай версіі ў сацыяльных сетках і на сайце.     

По теме